1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
04 сентября 2023

Зямны паклон хлебаробам Стаўбцоўшчыны

Удзельнікаў і гасцей раённага свята “Дажынкі-2023” прымаў сёлета  ААТ “Вялікі Двор”

Узнагароджанне лепшых работнікаў раслінаводчай галіны адбылося на сценічнай пляцоўцы. Галоўны каравай новага ўраджаю ўручылі старшыні райвыканкама Дзянісу Колясеню.

– Сёння ў гэтай зале прысутнічаюць лепшыя прадстаўнікі аграпрамысловага комплексу раёна, прафесіяналы сваёй справы, людзі, якія добрасумленнай працай унеслі важкі ўклад у выкананне харчовай праграмы краіны, – сказаў Дзяніс Сяргеевіч. – Мы ўсіх вас ведаем і паважаем, цэнім за нялёгкую работу. Наш раён славіцца багатымі традыцыямі, высокімі дасягненнямі папярэдніх пакаленняў. Мы з вамі перанялі эстафету і будзем годна яе працягваць. Кожнаму на сваім участку работы неабходна пастарацца зрабіць усё магчымае для таго, каб у наступным годзе мы з гонарам маглі сказаць, што атрымалі той вынік па намалотах збожжа, на які разлічвалі.

Кіраўнік раёна ўручыў граматы, падзякі і падзячныя пісьмы райвыканкама, якімі адзначаны дзясяткі руплівых працаўнікоў і спецыялістаў сельскай гаспадаркі.

Каравай ад Стаўбцоўскіх хлебаробаў атрымаў ганаровы госць свята, старшыня Мінскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўніков АПК Аксана Мікалаеўна Бельская. У сваім выступленні Аксана Мікалаеўна адзначыла,  што добрая традыцыя правядзення раённых дажынак у аграгарадках, якая належыць Прэзідэнту краіны, працягваецца. Добраўпарадкоўваюцца вёскі і аграгарадкі. Падзякавала за выніковую працу, пажадала ўсім прысутным моцнага здароўя, мірнага неба і новых працоўных здабыткаў. Лідар прафсаюзаў уручыў нагрудныя знакі “За заслугі” дырэктарам ААТ “Радзіма Якуба Коласа” і ААТ “Рубяжевічы”  Юрыю Тарасевічу і Дмітрыю Сахарэвічу. Таксама былі ўручаны ганаровыя граматы і падзякі іншым дбайным працаўнікам АПК раёна.

Павіншаваць  Стаўбцоускіх хлебаробаў і уручыць узнагароды прыехала першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага  абласнога выканаўчага камітэма Зарына Уладзіміраўна Бова. Гучаць словы віншаванняў тым, хто нялёгкай працай здабываў для краіны хлеб. Дыпломы райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў, калектывы якіх сталі пераможцамі і прызёрамі раённага спаборніцтва на выкананні веснавых палявых работ, уборцы збожжавых і зернебабовых культур, уручыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталій Бычкоўскі. Ушанаваны механізатары, вадзіцелі і лепшыя ў сваёй прафесіі спецыялісты.

Свята набірала ход. Пераходны прыз за самы высокі намалот, заснаваны райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і ўпраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама ў гонар Генадзія Цвіркі, праслаўлены камбайнер, які правёў сёлета 58-е жніво, перададзены старшаму камбайнеру ААТ “Жатерава” Віталію Тарабешу.

Асаблівая ўвага была ўдзелена маладым спецыялістам. Віншуючы маладую змену, старшыня райвыканкама выказаў спадзяванне, што ў будучым з іх атрымаюцца дастойныя кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, здольныя вырашаць пастаўленыя задачы.  У адказ маладыя спецыялісты падзякавалі за цёплы прыём у аграпрамысловую сямью раена і створаную магчымасць плённа працаваць.

Павіншаваў дбайных хлебаробаў, выказаў ім словы ўдзячнасці і ўзнагародзіў працаўнікоў старшыня Стаубцоўскага раеннага савета Аграпрамысловага саюза Сяргей Мельнік.

Упершыню ўшанавалі лепшых “ціктокераў”, якія у час правядзення ўборкі “пілілі кантэнт” у сацыяльных сетках.Самымі актыунымі з іх сталі маладыя камбайнеры і кіроўцы,удзельнікі ўборачнай кампаніі ААТ “Жацерава”.

Адна з адметнасцяў свята – “гарадок” з “імправізаванымі падворкамі”. На сценічнай пляцоўцы можна было падзівіцца на снапы і караваі, якія зрабілі і выставілі для ўдзелу ў конкурсе на лепшае афармленне адмысловыя майстры гаспадарак. Аднак, як адзначыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Тамара Калошыч, вызначыць пераможцаў было проста немагчыма, бо ўсе аформілі свае вырабы вельмі дастойна.

Надышоў самы хвалюючы момант – перадача эстафеты раённых дажынак. Гонар правесці галоўнае свята хлебаробаў у 2024 годзе выпаў у ААТ “Агранеманскі”.

Аздаблялі свята канцэртнымі нумарамі работнікі культустаноў раёна, дзіцячай школы мастацтваў. Спявалі для перадавікоў беларускія артысты Аляксандр Саладуха і група “Дразды”. Завяршэннем свята стаў святочны феерверк.