Любанская раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу шмат увагі надае пытанням аздараўлення.

Мы робім усё магчымае, каб працаўнікі маглі адпачыць і палепшыць сваё самаадчуванне, – адзначыў старшыня Любанскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК.
Штоквартал галіновы прафсаюз выдае пуцёўкі ў санаторна-курортныя ўстановы. Таксама людзі накіроўваюцца ў туры выхаднога дня. За пяць месяцаў бягучага года такім чынам аздаравіліся 104 члены прафсаюза работнікаў АПК.
Добрай традыцыяй сталі для аграрыяў і падарожжы па родным краі. Так, 50 прадстаўнікоў дзесяці сельгаспрадпрыемстваў скарысталіся магчымасцю ў вольны час наведаць музей Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску і мемарыяльны комплекс Хатынь, унікальны музей, адкрыты там у сакавіку бягучага года. А 100 работнікаў Любанскага філіяла адкрытага акцыянернага таварыства “Слуцкі сыраробны камбінат” пабывалі ў Белавежскай пушчы.
Як адзначаюць удзельнікі гэтых экскурсійных тураў, паездкі сталі для іх своеасаблівай перазагрузкай. Яны абстрагаваліся ад штодзённых клопатаў, атрымалі новыя ўражанні, зарад энергіі для далейшай плённай працы.
Любанскай раённай арганізацыяй прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу пытанне аздараўлення трымаецца на пастаянным кантролі.
Соб.инф.
фото из открытых источников