На Барысаўшчыне аб’яўлены агляд-конкурс на лепшую арганізацыю работы па ахове працы на жывёлагадоўчай ферме (комплексе). Ён праходзіць у межах акцыі «Наш жывёлавод» у два этапы. Першы, раённы, пачаўся 3 студзеня і працягнецца да сакавіка. Даведаліся аб умовах конкурсу і крытэрыях ацэнкі пры падвядзенні вынікаў.

Агляд праводзіцца ў мэтах стварэннябяспечных умоў працы, папярэджаннявытворчага траўматызму і прафесійнайзахворваемасці, прыцягнення работнікаў да ўдзелу ў дзейнасці па паляпшэнню ўмоў і аховы працы, распаўсюджання перадавогавопыту работы ў гэтым напрамку, матэрыяльнага і маральнага стымуляванняжывёлаводаў, павышэння эфектыўнасці і якасці працы.
— Арганізатарам агляду-конкурсу на Барысаўшчыне выступае наша раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў АПК, — паведаміла старшыня райкама Антаніна Котава. — Усім пярвічкам раённай арганізацыі прафсаюза даведзена палажэне аб ім. Заяўкі на ўдзел прымаем да 1 лютага. Пажадана, каб яны суправаджаліся інфармацыяй, якая адлюстроўвае работу па ахове працы. Гэта могуць быць фота- і відэаматэрыялы, прэзентацыі, буклеты і іншыя дакументы. Агляд-конкурс праводзіцца паасобку як сярод ферм, так і сярод комплексаў. Пераможцаў у абедзвюх групах чакаюць каштоўныя падарункі. Лепшыя прымуць удзел у абласным этапе конкурсу.
Члены раённай камісіі наведаюць кожнага з заяўленых удзельнікаў агляду-конкурсу, каб на месцы ацаніць умовы і стан аховы працы.Балы будуць налічвацца па дзесяці крытэрыях. У першую чаргу гэта адсутнасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці і наяўнасць адпаведных лакальных прававых актаў. Будуць улічвацца забеспячэнне работнікаў і выкарыстанне імі сродкаў індывідуальнай засцярогі, якасць правядзення штодзённага кантролю, выкананне тэмпературнага рэжыму і створаныя для жывёлаводаў умовы. Таксама важна, каб за справаздачны перыяд на ферме ці комплексе нікога не адхілілі ад работы за знаходжанне там у стане алкагольнага ці наркатычнага ап’янення.
Зрэшты, умовы і ахова працы ў сельгаспрадпрыемствах рэгіёна заўсёды на кантролі райсельгасхарчу і райкама прафсаюза работнікаў АПК. Маніторынгі праводзяцца практычна пры кожным наведванні гаспадарак раёна.
Толькі за апошні месяц старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК наведалажывёлагадоўчыя аб’екты ААТ «Аграфірма імя Суворава», ПАВУП «Азёры Агра», ААТ «Экалагічная сельскагаспадарчая кампанія Ганьсу-Бел» і філіяла «Зачысце Агра» УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў».
У канцы ж мінулага тыдня ў межах акцыі «Наш жывёлавод» Антаніна Котава і галоўны спецыяліст аддзела раслінаводства райсельгасхарчу Ірына Міхейчык, якая курыруе пытанні аховы працы, праманіторылі жывёлагадоўчыя аб’екты АТ «Карсакавіцкі» і філіяла «Ніўкі» УП «Папяровая фабрыка» Дзяржзнака.
— Асаблівую ўвагу пад час наведвання фермаў і комплексу абедзвюх гаспадарак мы ўдзялілі выкананню правілаў аховы працы,— удакладніла Антаніна Сцяпанаўна. —Глядзелі, як жывёлаводы забяспечаны сродкамі індывідуальнай засцярогі і як яны іх выкарыстоўваюць, наколькі абсталяванысанітарна-бытавыя памяшканні і якая там тэмпература. Праверылі наяўнасць і правільнасць запаўнення лакальных прававых актаў, а таксама ўкамплектаванасць медыцынскіх аптэчак. Па выніках маніторынгу аформлены даведкі і дадзены рэкамендацыі.
З лепшага боку ў плане выканання асноўных патрабаванняў аховы працы адзначаны філіял «Ніўкі». Калектыву яго аднаіменнай МТФ уручана ўдзячнасць райсельгасхарчу за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Барысаўскага раёна па выніках 2023 года.
— АТ «Карсакавіцкі» ёсць яшчэ над чым працаваць, каб удасканаліць работу па ахове працы, — заўважыла Ірына Міхейчык. — Неабходна рэгулярна абнаўляць інфармацыю на стэндах па ахове працы, праводзіць паўторныя інструктажы па ёй у вызначаны заканадаўствам тэрмін. Ёсць пытанні і па спецадзенню, яно выдадзена, аднак жывёлаводы не заўсёды знаходзяцца ў ім на рабочым месцы.
Завяршылася ж наведванне жывёлагадоўчых аб’ектаў на прыемнай ноце: працоўныякалектывы атрымалі ад раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК мікрахвалевыя печы, электрачайнікі і электрычныя канвектары. Яны, безумоўна, не будуць лішнімі ў пакоях адпачынку і прыёму ежы на фермах і комплексе.
Інга РАМАНОЎСКАЯ
фота Антаніна КОТАВА