1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
ЭЛЕКТРОННЫЕ ОБРАЩЕНИЯ ГРАЖДАН И ЮРЛИЦ
21 июня 2022

Улічаны ўсе патрабаванні

У гаспадарках Любанскага раёна працягваецца касавіца. Штодзень на зялёных палетках шчыруюць і механізатары адкрытага акцыянернага таварыства “БВА”, каб назапасіць трывалую кармавую базу для грамадскага статка на зімова-стойлавы перыяд  і тым самым забяспечыць  аснову для павелічэння аб’ёмаў вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі жывёлагадоўлі.

Ужо, у прыватнасці, шматгадовыя травы першага ўкосу ў сельгаспрадпрыемстве скасілі больш як на 1 000 га і назапасілі звыш 2 300 тон кормаадзінак. Больш за 8 тыс. тон правяленай сянажнай масы закладзена з кансервантам у траншэі. Акрамя таго, яна загортваецца яшчэ ў палімерную плёнку.

Мясцовыя аграрыі працуюць зладжана. У гэтым упэўніліся і старшыні Мінскага абласнога прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бода і Любанскага райкама Віктар Статкевіч, якія днямі наведаліся ў “БВА”. Яны пацікавіліся сацыяльна-бытавымі і ўмовамі  працы, створанымі для ўдзельнікаў зялёнага жніва: правядзеннем пазапланавых інструктажоў па тэхніцы бяспекі, тэхагляду транспартных сродкаў, перад- і паслярэйсавых аглядаў, наяўнасцю медыцынскіх аптэчак і, канешне, пытаннямі арганізацыі гарачага харчавання. Кіраўнік абкама зазначыў, што ў ААТ гэтаму надаецца значная ўвага і пажадаў працаўнікам правесці корманарыхтоўчую кампанію якасна і ў неабходныя тэрміны з важкімі вытворчымі вынікамі.

Таксама старшыня Мінскага абласнога прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу правёў сустрэчу з прадстаўнікамі гаспадаркі ў рамках адзінага дня інфармавання.