1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
ЭЛЕКТРОННЫЕ ОБРАЩЕНИЯ ГРАЖДАН И ЮРЛИЦ
Минская областная организация белорусского профессионального союза работников агропромышленного комплекса > Новости > «Уладар сяла-2022»: на Барысаўшчыне прайшоў раённы этап сельскагаспадарчага праекта
21 июня 2022

«Уладар сяла-2022»: на Барысаўшчыне прайшоў раённы этап сельскагаспадарчага праекта

Сям’я з’яўляецца галоўным багаццем для усіх. Вядома ж, кажны з нас марыць аб тым, каб уся сям’я заўседы была ў зборы. Так, у аграгарадку Стара-Барысаў сабраліся тры сям’і для ўдзелу ў раенным этапе рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла-2022”.

За ганаровае званне “Уладар сяла” тут змагаліся прадстаўнікі АТТ “Лошніцкі край” Мікалай і Юлія Крыванос, філіяла “Вялікія Наваселкі” Вадзім і Ганна Бардуковы і АТТ “Лошніцкі край” Ілля і Таццяна Тарасевіч.

На вачах гледачоў і членаў журы разыграліся сапраўдныя спаборніцтвы самых смелых, рашучых, знаходлівых і вяселых сем’яў.

У якасці строгіх і справядлівых членаў журы выступілі: першы сакратар райкама саюза моладзі Уладзіслава Крагілева, старшыня райкама прафсаюзаў АПК Антаніна Котава, галоўны спецыяліст аддзела ідэялагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Адаменка, старшыня Прыгараднага сельвыканкама Таццяна Слайкоўская і старшыня ветэранскай арганізацыі Прыгараднага сельвыканкама Ірына Гіль.

– Хочацца выказаць вам словы падзякі за тое, што вы прымаеце ўдзел у нашым праекце. Вы ствараеце сапраўднае свята. Хочацца пажадаць, каб сённяшні конкурс стаў для вас не проста выпрабаваннем, а вы адчулі задавальненне і зарадзілі ўсіх, у тым ліку і сябе, пазітыўнымі эмоцыямі, – з прывітальным словам да сем’яў-канкурсантаў звярнулася Уладзіслава Крагілева.

– Я рада вітаць усіх на конкурсе «Уладар сяла». Жадаю ўсім сем’ям паказаць сёння, якія вы актыўныя, моладзевыя, спартыўныя. А заўзятарам, вядома ж, падтрымліваць удзельнікаў, крычаць гучнае «ура» для таго, каб у іх было больш стымулу паказаць свае ўменні, – пажадала прысутным Антаніна Котава.

Бліжэй пазднаеміцца з семь’ямі-ўдзельнікамі дапамог першы конкурс-презентацыя “Знаемімся”, дзе сем’і ў творчай форме распавялі пра свае сямейныя традыцыі, захапленні, любімае сямейнае хоббі, від адпачынку.

Тут жа, каля сцэны, журы ацэньвала сельскія падворкі канкурсантаў. Кожная сям’я здзіўляла, чым магла. Адны – вельмі смачнымі прысмакамі, іншыя заваблівалі гасцей вершамі і музыкай, а трэція нават прывезлі з сабой маленькую козачку, якая прыцягнула ўвагу ўсіх: ад малога да вялікага.

Пасля таго, як журы ацаніла сямейныя падворкі ўдзельнікаў, канкурсанты перайшлі на другую пляцоўку, дзе праводзіўся наступны конкурс “Па дровы”. Ен паказаў, наколькі добра пары могуць падрыхтавацца да халадоў. Муж і жонка павінны былі распілаваць бервяно, рассячы на палены і скласці іх. Удзельнікі не толькі паспяхова справіліся з галоўнай задачай насекчы дроў, але і паказалі свае ўменні працаваць зладжана і разам.

Наступнае спаборніцтва “Вясковыя гульні” прайшло з удзелам дзяцей. Ен складаўся з трох этапаў. Тут і муж жонку на руках насіў, і з чыгунком жанчына ўмела кіравалася, і дзеці дапамагалі сваім бацькам па гаспадарцы – размярковывалі крупы па трох ёмістасцях. Конкурс праводзіўся на хуткасць, таму ўсе сем’і імкнуліся быць максімальна хуткімі і спрытнымі.

Апошні конкурс “Гаспадар і гаспадыня” памяняў мужа і жонку ролямі. Жанчыне было патрэбна забіць 5 цвікоў пры дапамозе малатка, а гаспадару – паказаць, як ен правільна спавівае дзіцяці.

Усе семьі-удзельнікі праекта вельмі стараліся. Яны паказалі ў спаборніцтвах з’яднанасць, адказнасць адзін перад адным. Спадзяваемся, у іх далейшым жыцці выпрабаванняў будзе як мага меней, каб яны заўседы радавалі адзін аднаго сваей увагай і каханнем.

Для гасцей конкурсу былі арганізаваны розныя выставы. Так, майстры цэнтра традыцыйных культур і раённага цэнтра народнай творчасці прапанавалі кераміку, народную ляльку, лазапляценне і вырабы з бісеру. А рамеснікі Людміла і Юрый Доўгаль прывезлі на выставу-продаж ключніцы, сувеніры, скарбонкі, шкатулкі, купюрніцы, машынкі, бранзалеты і іншыя вырабы з дрэва.

Добры настрой прысутным стваралі творчыя таленты Барысаўшчыны.

Вось і падышоў да свойго завяршэння раенны этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла–2022”. Самы хвалюючы момант – падвядзенне вынікаў і вызначэнне лепшых на сенняшніх спаборніцтвах. Па выніках выпрабаванняў пераможцамі раённага этапу конкурсу стала сям’я Тарасевіч. Яны прадставяць наш раён на абласным этапе конкурсу ў горадзе Клецку.

Таццяна і Ілля Тарасевіч у шлюбе ужо 10 гадоў. У іх двое дзяцей – дзесяцігадовы сын Мікіта і дачка Сафія, якой 5 гадоў. Удзел у конкурсе вырашылі прыняць, таму што ім цікавы падобныя мерапрыемствы. Ілля і Таццяна захацелі паспрабаваць свае сілы, паказаць сябе. Тое, што стануць пераможцамі, не чакалі, але стымул да перамогі ў іх быў. Цяпер яны гатовы даказаць ўсёй вобласці, што на сяле маладым сем’ям вельмі добра жывецца, бо не месца ўпрыгожвае чалавека, а чалавек месца.

Удзельнікам і пераможцам конкурсу былі ўручаны падарункі ад райкама прафсаюзаў АПК, саюза моладзі, аддзела ідэялагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і Прыгараднага сельвыканкама.