1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
09 июня 2022

Са святам! Дзякуй за працу!

Ветэран працы, ардэнаносец Міхаіл Швед адзначыў 90-гадовы юбілей.

Міхаіл Мікалаевіч амаль усё жыццё адпрацаваў у саўгасе «Дзмітравічы» (ААТ «Бярэзінскі райаграсэрвіс»).

Служба яго праходзіла ў Ваенна Марскім флоте 6 гадоў на Далёкім Усходзе. Пасля дэмабілізацыі ён трапіў у Паўладарскую вобласць. Пасля вяртання на радзіму ён працаваў механізатарам, рабочым у паляводстве, у 1963 годзе быў прызначаны брыгадзірам жывёлагадоўчага ўчастку “Белавічы”, дзе адпрацаваў больш за 40 гадоў. За шматгадовую плённую працу меў толькі станоўчыя водгукі.

Зараз Міхаіл Мікалаевіч пражывае ў Белавічах. Дом і прысядзібны ўчастак дагледжаны. Адразу бачна – гаспадар.

Са словамі віншаванняў і падарарункамі завіталі да юбіляра намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Навіцкі, старшыня раённага савета ветэранаў Анатоль Зябко, старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Марына Каўзуновіч, старшыня прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Бярэзінскі райаграсэрвіс» Чабатар Ірына.

– Дзякуй за вашу плённую працу! Моцнага вам здароў‘я, Міхаіл Мікалаевіч і шчасця, – гаварылі госці.

– Вельмі прыемна бачыць вас. Дзякуй вам за увагу, шчырыя словы. Жадаю вам усім моцнага здароўя. Пленна працуйце, добра адпачывайце і радуйцеся кожнаму дню, – пажадаў юбіляр.