У Любанскім раене склалася добрая традыцыя заахвочвання лепшых вяскоўцаў, якія аддана шчыруюць на роднай зямлі.

Падчас найбольш важных сельскагаспадарчых кампаній абласны камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу праводзіць працоўнае спаборніцтва сярод механізатараў, занятых на розных відах работ. Сёлетняя вясна – не выключэнне. Вытворчы працэс хлебаробаў знаходзіўся пад пільнай увагай. І не толькі дзеля таго, каб кантраляваць выкананне агратэхнічнага рэгламету, патрабаванняў па ахове працы, а і для вызначэння лідараў. У завяршэнні вясенняй пасяўной кампаніі былі падведзены вынікі, і нядаўна сталі вядомыя прозвішчы лепшых механізатараў Міншчыны.
У ліку пераможцаў абласнога працоўнага спаборніцтва чатыры жыхара Любанскага раеназ. Узнагароды ім з цёплымі пажаданнямі перадаў старшыня мясцовага райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Статкевіч.
Удзячнасці і грашовыя падарункі атрымалі трактарысты-машыністы, на рахунку якіх самыя высокія паказчыкі: у Сяргея Вярэніка з ААТ “Асавец-агра” на ўнясенні арганічных угнаенняў (42 150 т), у яго калегі Віталя Кіпеця на пагрузцы кампостаў (75 670 т), у рачэнцаў Уладзіміра Міхалені на запраўцы глебы мінеральнымі тукамі (6 169 га), а Рамана Кручкова – на сяўбе “каралевы палёў” (1 597 га).