1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
27 октября 2023

Прафсаюзны прававы прыём у Любанскім райаграсэрвісе

Прафсаюзны прававы прыём у Любанскім райаграсэрвісе правёў Андрэй Лагвінец, галоўны прававы інспектар Мінскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Андрэй Аляксандравіч сумесна са старшынёй Любанскай раённая прафсаюзнай арганізацыі профільнага прафсаюза Віктарам Статкевічам выслухаў пытанні, з якімі звярнуліся работнікі райаграсэрвіса, а таксама прадпрыемства меліярацыйных сістэм і даў вычарпальныя адказы. Варта сказаць, усе звароты датычылі прымянення норм працоўнага заканадаўства і сацыяльна-эканамічнай абароненасці. Так, паступілі запыты наконт змяненняў у калектыўным дагаворы, прадстаўлення працоўных і сацыяльных водпускаў, гарантый для маладых спецыялістаў і іншыя.

Акрамя таго, галоўны прававы інспектар правёў прававую асвету сярод работнікаў райаграсэрвісу і расказаў пра найбольш значныя новаўвядзенні ў сферы працоўных адносін.

− Напрыклад, калі раней, згодна з заканадаўствам, дапускалася перыядычнасць выплаты зарплаты па кантракце не радзей за адзін раз у месяц, то цяпер будзе ўстаноўлена – не радзей за два. І гэта норма стане абавязковай для любых працоўных дагавораў, – зазначыў Андрэй Лагвінец.

Таксама ён падрабязна спыніўся на карэкціроўках у частцы прадастаўлення розных відаў адпачынкаў і г.д.

Андрэй Лагвінец:

– Лічу, што такая форма ўзаемадзеяння з працаўнікамі, як прававы прыём, неабходная, яна забяспечвае даступнасць атрымання кваліфікаваных кансультацый. Кожны жадаючы на месцы мае магчымасць абмеркаваць пытанні, звязаныя з абаронай яго правоў і атрымаць прававую дапамогу.