Прымеркаваны да яе быў і патрыятычны велапрабег “Мы ў памяці захоўваем герояў імёны!”, які аб’яднаў любанчан розных узростаў.
Далучыліся да яго і прадстаўнікі Любанскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу на чале са старшынёй райкама Таццянай Рубін. Адпраўной кропкай маршруту стаў мемарыяльны сквер. Ад комплексу «Савецкім актывістам, воінам, партызанам і падпольшчыкам” ўдзельнікі накіраваліся па памятных мясцінах. Прыпыняліся каля помнікаў, ускладалі кветкі і ўшаноўвалі памяць герояў-землякоў мінутай маўчання. У агульнай колькасці веласіпедысты пераадолелі каля 40 кіламетраў, і зрабілі гэта з гордасцю за слаўнае мінулае роднага краю.
Таццяна Рубін, старшыня Любанскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу:
–Такія ініцыятывы важныя. Яны згуртоўваюць не толькі ў тым, каб весці здаровы лад жыцця, а і захоўваць гістарычную памяць. На лёс нашага партызанскага краю і яго насельнікаў выпала шмат выпрабаванняў. Жорсткае ліхалецце нанесла вялікі ўрон Любаншчыне і пакінула адбітак на сэрцах людзей. І нам нельга забываць пра тыя падзеі, пра мужных землякоў, якія не шкадавалі жыцця дзеля міру для нашчадкаў.
Таццяна Рубiн, фота аўтара