Кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга — Пасека Аляксандра Сяргееўна з в. Подбалаць Валожынскага раёна адзначыла свой 90-гадовы юбілей.
Нарадзілася Аляксандра Сяргееўна 27 лістапада 1934 года. З 15 гадоў працавала ў брыгадзе калгаса імя Леніна. Потым пайшла працаваць свінаркай і адпрацавала ў гэтай прафесіі 24 гады. Як расказала сама “баба Саша”, — так пяшчотна называюць яе аднавяскоўцы, — “…хадзіла на работу за 6 кіламетраў — з Подбалаці ў Макараўку, было вельмі цяжка працаваць, усё ўручную, з раніцы да вечара… Сама не ведаю, адкуль у мяне бралася тая сіла, але, ведама, была маладая…”
Выгадавала сына і ўнукаў, прайшла нялёгкі жыццёвы шлях і атрымала павагу ад людзей, а таксама ўзнагароды ад Дзяржавы. Узнагароджана:
– 1975 год — “Ударнік дзевяцій пяцігодкі”;
– 1976 год — медаль “За трудовую доблесць”;
– “Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва”;
– Бронзавая медаль “За дасягнутыя поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі СССР”;
– 1982 год — “Ударнік адзінаццатай пяцігодкі”;
– 1983 год — ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Павіншаваць Аляксандру Сяргееўну прыехаў старшыня Валожынскай раённай прафсаюзный арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Вікенцій Адамовіч з пажаданнямі і падарункамі ад прафсаюзнай арганізацыі і камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Сакаўшчына-Агра”.
Шаноўная Аляксандра Сяргееўна! Няхай гэты юбілей падорыць Вам светлыя ўспаміны, якія былі ў Вас за гэтыя 90 гадоў. Няхай хапае сіл для сустрэч з дарагімі сэрцу людзьмі, а ў Вашым доме заўсёды пануюць мір, любоў, цеплыня і згода. Ад усяго сэрца жадаем, каб Бог пасылаў моцнае здароўе, умацоўваў сілы і як мага больш падоўжыў Ваш жыццёвы шлях.