На пасаду старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі была прапанавана кандыдатура Дар’і Чарнагор. Ураджэнка сталіцы, яна пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта пачала свой прафесіянальны шлях у ААТ “Мінбакалеягандаль”. А, змяніўшы месца жыхаства, некалькі месяцаў таму ўладкавалася ў Любанскае ПМС дыспетчарам. І з першых дзён Дар’я паказала сябе адказным, актыўным, ініцыятыўным работнікам, які станоўча праяўляе сябе ва ўзаемаадносінах з людзьмі, можа прымаць аператыўныя рашэнні. Таму яе і вылучылі ўзначаліць пярвічную прафсаюзную арганізацыю.
Дар’я Чарногор паабяцала не падвесці, апраўдаць давер калег – членаў пярвічкі і кіраўніцтва прадпрыемства. Ппавіншавалі з абраннем і пажадалі поспехаў новаму лідару старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Радчэня і Любанскай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Рубін. А таксама нагадалі: асноўная задача – гэта абарона правоў работнікаў.