Каб павіншаваць яе з такой знамянальнай датай, з кветкамі і падарункамі завіталі шаноўныя госці – старшыня раённага савета ветэранаў Анатолій Зябко, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі аграпрамысловага комплексу Марына Каўзуновіч і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Пагосцкі” Крысціна Паддубская.

Ганна Аляксееўна – ветэран працы з 42-гадовым працоўным стажам, рабіла даяркай, загадчыцай малочнатаварнай фермы, эканамістам ААТ “Пагосцкі”.
За высокія вытворчыя паказчыкі Указам Прэзідыума Вярхоўнай Рады СССР Ганна Аляксееўна ў 1982 году ўзнагароджана ордэнам Дружбы народаў.
Дзякуючы маім суседзям і сацыяльнаму работніку я не адчуваю сябе адзінокай, і вельмі ўдзячная ім за штодзённую дабрыню, клопат і ўвагу, удзячна ўсім, хто мяне памятае, – гаварыла Ганна Аляксееўна.
Алена Громава. Фота аўтара.