1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
04 апреля 2024

Адбыўся раённы сход актыву па падвядзенні вынікаў работы ў народнай гаспадарцы

У санаторыі “Прыазёрны” адбыўся раённы сход актыву па падвядзенні вынікаў работы ў народнай гаспадарцы Мядзельшчыны.

Вітаючы яго ўдзельнікаў, старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч зазначыў:

— У год міру і стварэння кожны калектыў, кожны работнік ішоў да высокіх дасягненняў сваім шляхам. Але ўсіх, хто сабраўся ў гэтай зале, аб’ядноўвае тое, што свае настойлівасць, веды, энергію мы накіроўваем на ўмацаванне аўтарытэту сваёй арганізацыі і прэстыжу Мядзельскага раёна.

Кіраўнік раёна расказаў, што на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы летась выкарыстаны інвестыцыі на суму 84,5 млн рублёў, тэмп росту склаў 109,1%. З мэтай прыцягнення інвестыцый была арганізавана рэалізацыя шэрагу праектаў. Сярод іх рэканструкцыя вытворчых плошчаў і закупка абсталявання для Нарацкага ўчастка Мінскага малочнага завода №1; будаўніцтва сельгасфіліялам “Мінскаблаграсэрвісу” малочна-таварнага комплексу ў вёсцы Палессе; рэканструкцыя пляжна-паркавай зоны санаторыем “Прыазёрны”; будаўніцтва станцый абезжалезьвання ў Раманаўшчыне, Сырмежы, Лук’янавічах; рэканструкцыя вытворчых і складскіх памяшканняў у ААТ “Вінакурня Нарач” і іншыя.

Цырымонію ўзнагароджання правялі Аляксандр Прановіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Антаніна Крыўко. Чатыры работнікі пярвічных прафсаюзных арганізацый аграпрамысловага комплексу былі адзначаны падзякамі Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК.

Працягнуў праграму канцэрт заслужанага калектыву Беларусі — вакальнага гурта “Чысты голас”. А напрыканцы харэаграфічны нумар “Любимую не отдают” выканалі выхаванцы Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна.

 

narachanka.by