1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Минская областная профсоюзная организация Белорусского профессионального союза работников агропромышленного комплекса > Новости > Абноўленая сталовая сустракае наведвальнікаў ў ААТ «Селеўцы» Маладзечанскага раёна
16 июня 2023

Абноўленая сталовая сустракае наведвальнікаў ў ААТ «Селеўцы» Маладзечанскага раёна

Для работнікаў ААТ «Селеўцы» наступіў па-сапраўднаму гарачы сезон. І справа тут не толькі ў надвор’і. Гаспадарка актыўна вядзе корманарыхтоўчую кампанію, рыхтуе тэхніку да жніва, праводзіць бягучыя неабходныя работы. Пры гэтым вялікая ўвага надаецца камфорту і дабрабыту хлебаробаў.

Старшыня Маладзечанскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Анатолій Фурс наведаў адкрытае акцыянерная таварыства с мэтай ацаніць умовы працы ў «Селеўцах». Не сакрэт, што настрой работнікаў у значнай ступені ўплывае на вынік любой дзейнасці.

Разам з намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Селеўцы» Вольгай Кулік наведалі сталовую. І гэта невыпадкова: нездарма ж кажуць, што добры работнік – сыты работнік. Змены, што адбыліся тут, прыемна здзівілі. Аснашчанасці, афармленню, якасці абслугоўвання ў пункце грамадскага харчавання могуць пазайздросціць многія гарадскія арганізацыі.

– Капітальны рамонт сталовай і закупка новага абсталявання ажыццяўляліся за кошт сродкаў сельгасарганізацыі, – рассказала Вольга Кулік. – Абедзенная зала разлічана на 32 пасадачныя месцы. Сюды работнікаў падвозіць спецыяльны транспарт. З 12.00 да 13.00 абедаюць работнікі вытворчых участкаў «Селеўцы» і «Хоўхлава». Пасля іх, да 14.00, сілкуюцца тыя, хто працуе на вытворчым участку «Пятроўшчына».

Для ўдзельнікаў палявых работ і работнікаў зернесушыльных комплексаў харчаванне бясплатнае. Людзям абедаць у сталовай больш зручна і камфортна, чым у полі. Да таго ж ёсць магчымасць даведацца, як ідуць справы на іншых участках. Гатуюць ежу і камплектуюць падвячоркі тры кухары.

Як адзначыла адна з іх – Дар’я Абрамовіч, пры прыгатаванні страў выкарыстоўваюцца толькі якасныя, свежыя прадукты. Калі любіш сваю работу, ежа атрымліваецца асабліва смачнай, амаль дамашняй. Людзі гэта цэняць і шчыра дзякуюць кухарам за іх уменне і прафесіяналізм.

Анатолий Фурс