1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
12 июля 2024

Пашана за плён

Не парушаючы традыцыю, вызначыўся  экіпаж адкрытага акцыянернага таварыства “Рачэнь”. Яўген Кукраш і Міхаіл Жудрык першымі на Любаншчыне выдалі з бункера замацаванага камбайна 1 000 тон зерня.

З гэтай нагоды маладых руплівых хлебаробаў на пачатку працоўнага дня на мехдвары павіншавалі прадстаўнікі мясцовай улады, галіновага прафсаюза і кіраўніцтва гаспадаркі. Узнагароды атрымалі і вадзіцелі ААТ Мікалай Чэкан і Віталь Комар, якія таксама ўжо перасягнулі тысячны рубеж.

Так трымаць і далей, і дзякуючы адказнасці, прафесіяналізму завяршыць жніво з высокімі вытворчымі паказчыкамі!” – пажадаў дбайным вяскоўцам старшыня райвыканкама Валерый Мельнік. Акрамя таго, зычыў моцнага здароўя, спрыяльнага надвор’я і дабрабыту.

Цёплыя словы адрасавалі рупліўцам і дырэктар гаспадаркі Андрэй Скрыдлеўскі, лідар раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Рубін. А начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Аляксеева пажадала рачэнцам у год 100-годдзя Любанскага раёна дасягнуць рэкордных намалотаў і тым самым зрабіць значны ўнёсак у агульны хлебны каравай.

Редакция Газеты Голас Любаншчыны