Акцыя “Наш жывёлавод” ахоплівае калектывы ферм, комплексаў раёна. І старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Рубін сумесна з кіраўніцтвам гаспадарак і пярвічак адзначаюць старанных жывёлаводаў, дзякуюць ім за штодзённую цяжкую працу.
Днямі Забалацкі сельскі Дом культуры сабраў лепшых жывёлаводаў мясцовага адкрытага акцыянернага таварыства. Да запрошаных на ўрачыстасць звярнуўся дырэктар ААТ “Забалацкі” Міхаіл Вечар. Ён зазначыў, што ў зале сабраліся тыя, хто не па чутках ведае спецыфіку працы ў жывёлагадоўлі і выконвае яе ўзорна. Каб забяспечыць развіццё гаспадаркі і харчовую бяспеку краіны.
У сваю чаргу раённы прафсаюзны лідар прадоўжыла:
— Галоўнае багацце – гэта людзі. Менавіта іх нястомная праца – аснова ўсіх вытворчых набыткаў. Вялікі дзякуй усім за дбайнасць і старанне. Жадаю маральнага і матэрыяльнага задавальнення ад прыкладзеных намаганняў, моцнага здароўя, мірнага неба і поспехаў у справе.
А добрыя словы Таццяна Рубін і Міхаіл Вечар падмацавалі ўзнагародамі: заахвоцілі перадавых аператараў машыннага даення і па вырошчванні буйной рагатай жывёлы падзякамі, падарункамі і кветкамі.
Таццяна Рубін