З добрымі пажаданнямі да хлебаробаў, працаўнікоў сельгасарганізацый звярнулася старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Марына Каўзуновіч.

Спрадвеку зямля лічылася матухнай-карміцелькай. На яе ўскладвалі свае спадзяванні, ёй кланяліся і шмат шчыравалі ў полі — і зямля спаўна аддзячвала багатымі ўраджаямі. Сяляне ладзілі святы, каб душой дакрануцца да яе таямніц, каб словамі і песнямі перадаць сваю любоў. Адным з такіх і былі «Зажынкі». Гэты старажытны абрад ужо стаў традыцыйным для бярэзінцаў. Яго сёння ладзілі на адным з палеткаў СУП “Здавушка-агра”.
Тут прысутнічалі кіраўнікі, спецыялісты сельгасарганізацый, раённых службаў і, вядома ж, самыя галоўныя яго ўдзельнікі – хлебаробы.

Плёну на жніве!
Вядома ж, першым павіншаваў хлебаробаў з пачаткам жніва, пажадаў усім важкіх намалотаў старшыня райвыканкама Дзяніс Дзішук:
– Наступае вельмі адказны перыяд – уборка збожжа новага ўраджаю. Задача застаецца ранейшай – убраць вырашчанае хутка і без страт. Дзякую вам, хлебаробы, за нястомную працу.Жадаю плёну, поспехаў на жніве. І, бяспрэчна, самае галоўнае – каб жніво прайшло без траўматызму.

Каравай “выязджае”
У народзе існуе такая прыкмета: каб сабраць багаты ўраджай, новы хлеб павінен “выязджаць” на старым. Дзянісу Ігаравічу ўручылі каравай з ураджаю мінулага года, як сімвал дастатку, ветлівасці і яднання.
З добрымі пажаданнямі да хлебаробаў, працаўнікоў сельгасарганізацый звярнулася і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Марына Каўзуновіч. Па традыцыі яна ўручыла падарунак гаспадару “Зажынак” дырэктару СУП “Здравушка-агра” Аляксандру Асмалоўскаму.

Зажынаюць жнейкі
Дарэчы, у Беларусі здаўна святкуюць “Зажынкі”. Нашы продкі ведалі, што спачатку жніва трэба было падзякаваць зямлю-матухну за падораны ўражай. Першы сноп ужо другі год зажынаюць жнейкі – удзельнікі Народнага сямейнага гульнёвага гурта “Радзіна” Новінскага СДК.
І першы сноп жнейкі ўручаюць Дзянісу Ігаравічу.
Цудоўна, кранальна прайшло свята: з тэатралізаваным абрадам, з песнямі, з уручэннем духмяных караваяў хлебаробам і кіраўнікам гаспадарак, з ушаноўваннем хлебаробаў. На добры ўраджай прагучала благаславенне свяшчэннаслужыцеляў праваслаўнай і каталіцкай канфесій.

Экипажа, па машынах!
Заракаталі рухавікі камбайнаў, на Бярэзіншчыне дадзены старт жніву-2023. У добры шлях камбайны адпраўляе старшыня райвыканкама Дзяніс Дзішук разам з вопытным камбайнерам Андрэем Некрашам.
– Настрой цудоўны! Хочацца, каб надвор’е не падводзіла. Больш сонечных дзён – і ўраджай будзе сабраны, – заўважае камбайнер. – Шчырую не першы год. Работа складаная, напружаная. У гэтым годзе ўраджай будзе не самы багаты, але і гэтаму рады.

Молодёжные экіпаж
А вось Міхаіл Шуранаў і Алег Аўдзеенка толькі першы сезон працуюць на камбайне. Яны – маладзёжны экіпаж.
– Тыдні два, калі надвор’е дазволіць, і жніво закончыцца, – заўважаюць мужчыны.
– Ці хочам быць “тысячнікамі”? Загадваць – благая прыкмета! Але, чаму б і не стаць імі!

35 жніво
Не здраджвае традыцыям, зноў за штурвалам камбайна вопытны механізатар гаспадаркі Уладзімір Сігаёў:
– У мяне гэта ўжо далёка не першае жніво. Здаецца, 35-ае! Але кожны раз крыху хвалююся. Настрой? Бадзёры! Ці буду тысячнікам? Час пакажа. Летась мяне моцна парадавала ўраджайнасць пшаніцы. За дзень намалочвалі да 105 тон. Думаю, і на сёлетнім жніве гэта культура мяне яшчэ здзівіць. Ды і надзею вялікую маю на азімы ячмень, які мы ўжо ўбіраем.
Дарэчы, Уладзімір Сігаёў у мінулым годзе стаў адным з лепшых хлебаробаў Бярэзіншчны і быў адзначаны ўзнагародай нават на абласных “Дажынках”.
Упершыню – на камбайне
Дарэчы, мне таксама падчас “Дажынак” удалося праехаць на камбайне. Можна сказаць, мара дзяцінства збылася. Але тыя некалькі рамантычных хвілін, што я правяла ў кабіне, гэта зусім не тая напружаная праца, якой прысвячаюць сябе камбайнеры, выходзячы на бітву за ўраджай, здабываць хлеб. Яна куды больш складаная і самаадданая.