1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
23 мая 2023

Падзяка за шчырую працу

У ААТ «Сцешыцы» Вілейскага раена павіншавалі працаўнікоў за паспяховае правядзенне пасяўной кампаніі.

Пасяўная кампанія – адзін з самых адказных этапаў для працаўнікоў аграпрамысловага комплексу. Якасна і своечасова пасеяўшы, можна разлічваць на дастойны ўраджай – гэта добра ведаюць сяльчане і шчыруюць кожны на сваім рабочым месцы.

Працаўнікі, якія дасягаюць добрых вынікаў у працы, не застаюцца без увагі. Іх адзначае і Вілейская раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. І гэта ў нас ужо традыцыя.

На днях старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі АПК Таццяна Лук’янава наведалася ў адкрытае акцыянернае таварыства «Сцешыцы», каб павіншаваць яго працаўнікоў за добрасумленную працу, прафмайстэрства, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і асабісты ўклад у паспяховае правядзенне пасяўной кампаніі. Разам з кіраўніком гаспадаркі Пятром Грынцэвічам і прафсаюзным лідарам Святланай Лубнеўскай Таццяна Аляксандраўна павіншавала лепшых трактарыстаў-машыністаў гаспадаркі. Ганаровыя граматы Вілейскага райкама прафсаюза атрымалі Сяргей Яцэвіч, Віктар Аўгусціновіч, Ігар Владыка, Аляксандр Дубаневіч, Канстанцін Лавор, Дзмітрый Казлоўскі, Дзмітрый Гуніч, а падзячныя лісты прафсаюза ўручаны Анатолю Татаржыну і Віктару Святоху. Працаўнікі заахвочаны таксама падарункамі і грашовымі выплатамі.

– Галоўная задача прафсаюзаў – абарона інтарэсаў людзей працы, – сказала пра самае важнае ў дзейнасці фарміравання Таццяна Лук’янава. – У тым ліку – і клопат пра іх здароўе. Прафсаюз, што называецца, трымае руку на пульсе па пытаннях аховы і аплаты працы, аказання матэрыяльнай дапамогі, адпачынку і аздараўлення. Члены прафсаюза ведаюць і карыстаюцца магчымасцю атрымання 25-працэнтнай зніжкі пры заказе пуцёўкі ў здраўніцы УП «Белпрафсаюзкурорт». Так, за першы квартал бягучага года аздаравіліся 36 чалавек.

За першы квартал праведзена 12 маніторынгаў, па выніках якіх вернута незаконна ўтрыманых ці нявыплачаных грашовых сродкаў на суму больш як 7,9 тысячы рублёў. Райкам прафсаюза штогод разглядае звароты грамадзян: за першы квартал гэтага года паступіла шэсць пісьмовых зваротаў. Дадзена дзевяць кансультацый па прававых пытаннях. Утрымана 1,0 тысячы рублёў запазычанасці па непералічаных прафсаюзных узносах.

Ірына БУДЗЬКО